З 18 па 25 лістапада 2021 года ў Беларусі праходзіць Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, прымеркаваная да Адзінага Дня здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў»

У перыяд з 18 па 25 лістапада 2021 года ў Беларусі праходзіць Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, прымеркаваная да Адзінага Дня здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў» (18 лістапада 2021 г.).

Мэта правядзення акцыі ― павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва адносна згубных наступстваў для здароўя спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці падтрымкі мер, накіраваных на барацьбу са спажываннем тытуню ў адпаведнасці з палажэннямі Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню.

Тытунёвы дым выклікае і абвастрае шматлікія хваробы, дзейнічаючы практычна на ўсе органы. А прадукты тытунёвага паходжання разам з іншымі канцэрагеннымі рэчывамі – галоўны чыннік узнікнення анкалагічных захворванняў. Курэнне правакуе развіццё 18 формаў рака ў чалавека: рак лёгкага, стрававода, гартані і паражніны рота, мачавой бурбалкі, падстраўнікавай залозы, ныркі, страўніка, малочнай залозы, шыйкі маткі і інш. Акрамя высокай рызыкі ўзнікнення розных формаў злаякасных новаўтварэнняў, працяг палення негатыўна адбіваецца на правядзенні спецыяльнага лячэння пры ўзнікненні гэтых захворванняў.

Устаноўлена, што ў пацыентаў, якія паляць, у параўнанні з тымі, якія не паляць, скарачаецца працягласць жыцця, узрастае рызыка рэцыдыву або ўзнікнення другой пухліны, зніжаецца эфектыўнасць лячэння, якасць жыцця. Спыненне курэння гарантуе зніжэнне захворвання.

Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЦЭНТРА ГІГІЕНЫ, ЭПІДЭМІЯЛОГІІ І ГРАМАДСКАГА ЗДАРОЎЯ.