22 ліпеня 2021 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя першых двух з шасці тамоў зборніка з серыі «Без тэрміну даўніны»

22 ліпеня 2021 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя першых двух з шасці тамоў зборніка з серыі «Без тэрміну даўніны». Зборнікі дакументаў тычацца злачынстваў нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай і Гомельскай абласцей і ўключаюць у сябе 326 савецкіх і нямецкіх дакументаў.

Сумесны праект рэалізуецца пад каардынацыяй Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент). Аўтарамі праекта з’яўляюцца Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд «Гістарычная памяць» і Асацыяцыя гісторыкаў саюзнай дзяржавы «Саюзная ініцыятыва памяці і згоды» з удзелам архіўных устаноў нашай краіны.

У прэзентацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента, Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, фонду «Гістарычная памяць», кіраўнікі архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і інш.

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента В.А.Ледаўская ў сваім выступе акцэнтавала ўвагу на вялікай працы, праведзенай архіўнымі ўстановамі нашай рэспублікі, па вывучэнні і папулярызацыі дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Яна падкрэсліла важнасць гэтага праекта як дакументальнай асновы для работы, якая праводзіцца ў зборы доказнай базы аб генацыдзе беларускага насельніцтва ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Прэзентацыя першых двух з шасці тамоў зборніка з серыі «Без тэрміну даўніны»

Прэзентацыя першых двух з шасці тамоў зборніка з серыі «Без тэрміну даўніны»

Прэзентацыя першых двух з шасці тамоў зборніка з серыі «Без тэрміну даўніны»

Прэзентацыя першых двух з шасці тамоў зборніка з серыі «Без тэрміну даўніны»