Адкрыццё гісторыка-дакументальнай выставы «ПАКУЛЬ ПАМЯЦЬ ЖЫВАЯ» па дакументах з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці
24 – 25 ліпеня 2021 г. на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» адбылося адкрыццё гісторыка-дакументальнай выставы «ПАКУЛЬ ПАМЯЦЬ ЖЫВАЯ» па дакументах з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.
На выставе было прадстаўлена звыш шасцідзесяці дакументаў, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, подзвіг і мужнасць нашага народа.
Сярод гэтых сведчанняў гераічнага подзвігу беларускага народа – дакументы аб злачынствах нацыстаў у лагеры Масюкоўшчына і Трасцянец, дакументы аб мінскіх падпольшчыкаў, спіс партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Мінскай вобласці, спіс партызан-Герояў Савецкага Саюза, асабістыя і ўзнагародныя лісты партызан, ўспаміны ўдзельнікаў баявых дзеянняў, фатаграфіі разбуранага г. Мінска.
Спецыяльны раздзел выстаўкі прысвечаны дзейнасці, накіраванай на захаванне і ўвекавечанне Памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў нашай рэспубліцы, сярод іх акт прыёмкі ў эксплуатацыю помніка «Курган Славы» на 21 км шашы Мінск-Масква.
Мноства дакументаў, прадстаўленых на выставе, экспанаваліся ўпершыню.