Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў, прысвечаная 75-годдзю дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі»

Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў, прысвечаная 75-годдзю з дня пачатку дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раней – Брэсцкі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў).

На выставе экспануюцца каля 30 дакументаў з архіўных фондаў Брэсцкага аблвыканкама, упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і непасрэдна Брэсцкага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў.

Прадстаўленыя матэрыялы дэманструюць станаўленне і развіццё інстытута, яго структуру і штатную колькасць у розныя гады, кірункі дзейнасці, справаздачныя і статыстычныя матэрыялы пра працу інстытута ў 1944-1990-х гг.

Адкрыццё выставы адбылося 28 лістапада 2019 г. у рамках урачыстых мерапрыемстваў па выпадку юбілея.

Выстава экспануецца на 2-м паверсе будынка дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (г. Брэст, вул. Я.Купалы, 20/1).

Выстава дакументаў