27 лістапада 2019 г. А.Н.Ганчар прызначаны дырэктарам установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша ад 27 лістапада 2019 г. № 132-к дырэктарам установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прызначаны Андрэй Мікалаевіч Ганчар.
Ганчар А.Н., 1986 года нараджэння, у 2008 году скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2015 году – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Працоўную дзейнасць Ганчар А.Н. пачаў ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на пасадзе вядучага юрысконсульта. З 2011 па 2014 гг. працаваў у юрыдычным сектары кіравання справамі Дзяржынскага райвыканкама.
З 2014 па 2019 гг. працаваў на пасадзе кансультанта аддзела арганізацыйнай працы інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству.
2 снежня 2019 г. першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В.А.Ледаўская прадставіла Ганчара А.Н. калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва кинофотофонодокументов.