Пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства «Гомельскія майстры – 2017» сярод розных галін рэгіёну ў архіўнай галіны стаў дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці П. М. Чорны
![]() |
На 7-ай цырымоніі пераможцаў абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Гомельскія майстры – 2017» у пачатку мая 2017 года ўзнагароджвалі 57 лепшых па прафесіі – прадстаўнікоў розных галін рэгіёну. Адным з лепшых у архіўнай галіне стаў дырэктар ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Чорны Павел Міхайлавіч.
Безумоўна, Павел Міхайлавіч, як ніхто іншы заслугоўвае гэту ганаровую ўзнагароду. Вось ужо больш за 13 гадоў Чорны П. М. займае пасаду дырэктара абласнога архіва і праяўляе сябе выключна як дзелавы, таленавіты і граматны кіраўнік. За час яго працы праведзена інтэнсіўнае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасць установы, пад яго кіраўніцтвам выдадзена 12 навуковых і дакументальных выданняў, а таксама Павел Міхайлавіч актыўна наладжвае прафесійныя кантакты паміж архівамі суседніх краін. |