Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прынялі ўдзел у падрыхтоўцы выставы “2017 — год 100-годдзя ЗАГС”
Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прынялі ўдзел у падрыхтоўцы выставы “2017 — год 100-годдзя ЗАГС”, прысвечанай Міжнароднаму дню сям’і, якая адкрылася ў будынку Мінскага абласнога выканаўчага камітэта па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 4.
Намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка адзначыў, што каштоўнасць выставы, перш за ўсё, у прадстаўленых гістарычных і юрыдычных дакументах.
Адметнай асаблівасцю выставы з’яўляюцца сапраўдныя вясельныя сукенкі нявест, пачынаючы з 50-х гадоў ХХ стагоддзя да нашых дзён. Не дадуць застацца абыякавым наведвальнікам пазітыўныя фота немаўлятаў, радасць іх бацькоў і, зразумела, фота сем’яў, якія адзначаюць 40 – і 50-годдзе сямейнага жыцця.
Большая частка дакументаў і фота была прадастаўлена аддзеламі ЗАГС Мінскага, Смалявіцкага і Стаўбцоўскага раёнаў, а таксама фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.