23 траўня 2017 г. адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» па тэме: «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь»

23 траўня 2017 г. з 10.00 да 11.30 Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзена «прамая тэлефонная лінія» па тэме: «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь».

На пытанні адкажа начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Жаўняркевіч Рыгор Сцяпанавіч.

Атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, ў рамках названай тэмы можна па тэл. 200-95-82.