У Інвестыцыйную праграму Мінскай вобласці на 2017 год уключана будаўніцтва новага будынка Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Слуцку

У Інвестыцыйную праграму Мінскай вобласці на 2017 год уключана будаўніцтва новага будынка Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Слуцку.

Будаўніцтва будынка будзе ажыццяўляцца па індывідуальным праекце, распрацаваным ААТ «Салігорскпраект». Будынак трохпавярховы, плошчай каля 2 тысяч кв. м. Архітэктура будынка абумоўлена яго функцыянальным прызначэннем – асноўны аб’ём займаюць архівасховішчы, разлічаныя на 440 тысяч спраў. Праектам прадугледжаны памяшканні для прыёму дакументаў, іх апрацоўкі і выкарыстання, а таксама памяшканні адміністрацыйна-гаспадарчага, тэхнічнага і бытавога прызначэння. Кошт узвядзення аб’екта больш за 2 300,0 тыс. рублёў.

У цяперашні час адкрыта фінансаванне. Заказчыкам вядуцца работы па арганізацыі і правядзенні таргоў па выбары падрадчыка.

Сёння Занальны дзяржархіў размяшчаецца ў памяшканнях трох будынкаў, асноўны з якіх на вул. Леніна пабудаваны ў 1905 годзе. На пастаяннае захоўванне ў дзяржархіў паступаюць дакументы арганізацый пяці раёнаў Мінскай вобласці: Капыльскага, Любанскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага. Памяшканні архівасховішчаў загружаны на 100%, у сувязі з чым прыём дакументаў ад арганізацый ажыццяўляецца не ў поўным аб’ёме.