Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Цягнік пакаленняў»

Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Цягнік пакаленняў», арганізаванай па ініцыятыве Каардынацыйнага Савета грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў Партызанскага раёна г. Мінска.

У рамках мерапрыемства выступіў кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска Д. В. Аўсянікаў, намеснік старшыні гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў А.В.Шчакович, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, партызан, ваенны журналіст. Д.М.Марчанка.

Супрацоўнікі архіва на чале з дырэктарам Ю.С.Рамашка ўсклалі кветкі да архітэктурна-скульптурнага знаку воінам-казахам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама павіншавалі прысутных ветэранаў са святам, падзякавалі за бясцэнны ўклад у Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, выказалі цёплыя пажаданні моцнага здароўя, міру і даўгалецця.

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Цягнік пакаленняў»