23 мая 2019 г. адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» па тэме: «Ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства»

23 мая 2019 г. з 11.00 да 12.00 Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзена «прамая тэлефонная лінія» па тэме: «Ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства».

На пытанні адкажа кансультант аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Лактіёнава Наталля Валер’еўна.

Атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, ў рамках названай тэмы можна будзе па тэлефоне 8 017 200 43 81.