4 мая працаўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы сустрэліся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, жыхаром в. Караватічы В.Л.Дзяйкуном, асабістыя дакументы якога захоўваюцца ў архіве
У мінулую суботу ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» працаўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» сустрэліся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, жыхаром. в. Караватічы В.Л.Дзяйкуном, асабістыя дакументы якога захоўваюцца ў архіве.
Дырэктар установы Наталля Пішчык, інжынер групы эксплуатацыі і абслугоўвання будынкаў і збудаванняў Юлія Барашка і архівісты Ганна Севяртока і Сяргей Жарнасенка сардэчна павіншавалі Васіля Лазаравіча з надыходзячым Днём Перамогі, выказалі ўдзячнасць за вызваленне радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пажадалі яму моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, радасці і ўсяго самага добрага. У падарунак ветэрану быў уручаны набор прадуктаў харчавання, набыты калектывам архіва за кошт уласных сродкаў у краме сеткі «Еўраопт» у г. Рэчыцы.
У прысутнасці дачкі Тамары В.Л.Дзяйкун падзякаваў працаўнікоў установы за ўвагу і добрыя словы і, у сваю чаргу, пажадаў ім шчасця і вечнага мірнага неба над галавой. У свае 99 гадоў ветэран адчувае сябе добра, па меры магчымасці працуе ў хатняй гаспадарцы, радуючыся кожнаму пражытаму дню. У 2000 годзе Васіль Лазарэвіч аўдавеў, але яго часта наведваюць дзеці, якіх у яго чацвёра.
Дарэчы, В.Л.Дзяйкун — чалавек са слаўнай ваеннай біяграфіяй. У Вялікую Айчынную вайну быў сувязістам і танкістам. Прайшоў баявы шлях ад Беларусі да Чэхаславакіі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «За вызваленне Прагі» і інш.
Развітваючыся з ветэранам, працаўнікі архіва выказалі надзею, што сустрэнуцца з ім на яго стагоддзі, якое В.Л.Дзяйкун адзначыць 20 студзеня наступнага года.






