25 красавіка 2018 г БелНДІДАС праводзіць семінар «Захоўванне дакументаў у арганізацыі: стварэнне і праца архіва, адбор дакументаў для захоўвання і знішчэння»

Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 2018 г. № 56 ўнесены істотныя змены ў нарматыўна ўстаноўленыя тэрміны захоўвання дакументаў. У гэтай сувязі Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы праводзіць семінар

«Захоўванне дакументаў у арганізацыі: стварэнне і праца архіва, адбор дакументаў для захоўвання і знішчэння»

Дата правядзення семінара 25 красавіка 2018 г.

На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:

1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы і дзяржаўны кантроль за яго выкананнем .
2. Вызначэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў.
….2.1. Экспертыза каштоўнасці дакументаў у справаводстве і архіве арганізацыі.
….2.2. Пералікі дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання (тыпавой і ведамасныя пералікі, пералікі недзяржаўных арганізацый, пералікі навукова-тэхнічнай і іншай спецыяльнай дакументацыі). Асаблівасці прымянення пералікаў у розных арганізацыях.
….2.3. Змены ў тэрмінах захоўвання дакументаў, у тым ліку звязаныя з падатковымі праверкамі.
3. Парадак стварэння архіва, арганізацыя яго працы.
….3.1. Віды архіваў. Формы, у якіх могуць стварацца архівы ў арганізацыях і іх падраздзяленнях.
….3.2. Парадак распрацоўкі палажэння аб архіве, службовых інструкцый, іншых лакальных прававых актаў.
4. Наменклатура спраў – асноватворны дакумент для арганізацыі працы архіва.
….4.1. Парадак распрацоўкі наменклатуры спраў у арганізацыі.
….4.2. Удзел архіва арганізацыі ў складанні і ўзгадненні наменклатуры спраў.
5. Перадача спраў на захоўванне ў архіў арганізацыі. Знішчэнне дакументаў і спраў з мінулымі тэрмінамі захоўвання.
….5.1. Патрабаванні да фарміравання і афармлення спраў пры падрыхтоўцы да перадачы ў архіў.
….5.2. Складанне і афармленне вопісаў спраў пры перадачы дакументаў у архіў арганізацыі. Складанне зводных вопісаў спраў у архіве арганізацыі.
….5.3. Парадак знішчэння дакументаў і спраў з мінулымі тэрмінамі захоўвання. Акт на знішчэнне.

Заняткі праводзяць: дырэктар БелНДІДАС А. Е. Рыбакоў, эксперт-кансультант Э,Н.Давыдава, якія з’яўляюцца аўтарамі нарматыўных актаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала. Пачатак у 9.30.

Жадаючыя прыняць удзел у семінары да 24 красавіка 2018 г. павінны патэлефанаваць і падаць заяўкі ў БелНДІДАС для атрымання і аплаты рахунак-фактуры.

Слухачам семінара прапануецца камплект метадычнай літаратуры коштам 26 рублёў 13 капеек.

Тэлефон для даведак: 286-75-19 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня).

Кошт удзелу ў семінары 78 рублёў 24 капейкі без без ПДВ (падстава – 6-1 ст. 105, п. 106-1 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь), з камплектам літаратуры 104 рублі 37 капеек.

Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30 у ком. № 15 (на падставе плацежнага даручэння).

Нашы рэквізіты: р/з BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, , УНП 100129230.

УВАГА! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактнай тэлефоне.

Камплект метадычнай літаратуры:
1. Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыйна-прававым забеспячэнні стварэння архіваў і экспертызы каштоўнасці дакументаў у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.
2. Метадычныя рэкамендацыі па афармленні вокладак спраў.
3. Метадычныя рэкамендацыі па складанні і ужыванні наменклатур спраў арганізацый, тыпавых і прыкладных наменклатур спраў.

Кошт камплекта – 26 рублёў 13 капеек.