Пабачыў свет даведнік “Лацінскія дакументы па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. у замежных архівах”
Пабачыў свет даведнік “Лацінскія дакументы па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. у замежных архівах”. У даведніку апісваюцца галоўныя архівасховішчы, дзе захоўваецца вялікая частка лацінамоўных дакументальных крыніц, датычных сярэднявечнай гісторыі Літвы і Беларусі з дадаткам анатаванага рэестра найважнейшых з іх.
Даведнік прызначаны для архівістаў, археографаў, гісторыкаў-медыявістаў розных кірункаў, студэнтаў і усіх зацікаўленых айчыннай гісторыяй.
Кошт даведніка без рассылання – 11 рублёў 18 капеек. Кошт з перасыланнем – 13 рублёў 30 капеек.
Па пытаннях набыцця выданняў неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, кабінет 15. Тэлефон для даведак: 286 02 05.