2 красавіка на сайце Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-тэхнічнага архіва Украіны была размешчана інтэрнэт-выстава “Украініка ў фондах БДАНТД і Беларусіка ў фондах ЦДНТА Украіны”
2 красавіка на сайце Цэнтральнага дзяржаўнага навукова-тэхнічнага архіва Украіны была размешчана інтэрнэт-выстава “Украініка ў фондах БДАНТД і Беларусіка ў фондах ЦДНТА Украіны”
БДАНТД захоўвае дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія змяшчаюць рэтраспектыўную інфармацыю па гісторыі развіцця навукі, тэхнікі і культуры. На 1 студзеня 2018 г. у архіве на пастаянным захоўванні знаходзіцца 303 фонды, што складае 197 626 адзінак захоўвання за 1748-2017 гг. З іх 131 293 адзінкі захавання навукова-тэхнічнай дакументацыі, 868 59 – кіраўнічай, 6 465 – асабістага паходжання, з якіх 2 835 – асабліва каштоўных спраў. Значная частка архіўнага корпусу дакументаў тычыцца гісторыі навукі, архітэктуры і культуры як Рэспублікі Беларусь, так і замежных краін (Арменія, Венгрыя, Германія, Грузія, Казахстан, Латвія, Літва, Манголія, Польшча, Расія, Румынія, Францыя, Узбекістан, Эстонія). Усяго ў фондах БДАНТД захоўваюцца дакументы па гісторыі больш чым 25 краін. Пры гэтым матэрыялы па гісторыі Украіны знаходзяцца на другім месцы паводле аб’ёму дакументаў замежных дзяржаў.
У ЦДНТА Украіны захоўваецца дакументацыя вядучых навукова-даследчых, праектных, канструктарскіх і тэхналагічных арганізацый. Архіў з’яўляецца крыніцавай базай для даследавання развіцця навукі і тэхнікі як ва Украіне, так і за яе межамі. Амаль за 50 гадоў свайго існавання ЦДНТА Украіны сканцэнтраваў 252 архіўныя фонды, амаль 600 000 адзінак захоўвання дакументаў за перыяд 1891-2016 гг., 1 032 комплексы навукова-тэхнічнай дакументацыі (па стане на 01.01.2018 г.). Масіў дакументаў ЦДНТА Украіны падзелены на 5 уліковых груп: праектная дакументацыя, канструктарска-тэхналагічная дакументацыя, справаздачы аб навукова-даследчых працах, патэнтная дакументацыя, вуснагістарычныя дакументы. У фонду архіва прадстаўлена інфармацыя па развіцці асобных галін прамысловасці і архітэктуры 26 краін свету, у тым ліку: Беларусь, Балгарыя, Грузія, Егіпет, Індыя, Ірак, Казахстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Венгрыя, Узбекістан і інш.
Дакументы да аб’ектаў Украіны з фондаў БДАНТД на выставе прадстаўлены дакументацыяй 8 фондаў:
Ф. 3. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга “Інстытут Белдзяржпраект”.
Ф. 23. Упраўленне Беларускай чыгункі.
Ф. 25. Фонд асабістага паходжання Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда.
Ф. 34. Адкрытае акцыянернае таварыства “Беллегпрампраект”.
Ф. 92. Дзяржаўнае прадпрыемства “МедБіяФармПраект”.
Ф. 122. Творчая яархітэктурна-праектная майстэрня “Мінскархпраект” Саюза архітэктараў БССР.
Ф. 232. Фонд асабістага паходжання Сяргея Дзмітрыевіча Філімонава.
Ф. 286. Фонд асабістага паходжання Элкано Маркавіча Гольдштэйна.