4 кастрычніка 2019 г. у кіназале БДАКФФД адбыўся сход, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста

4 кастрычніка 2019 г. у кіназале Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) адбыўся сход, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста.

З віншавальным словам выступіла намеснік дырэктара архіва А.М.Грыневіч. Яна павіншавала ўсіх архівістаў і ветэранаў архіўнай справы з прафесійным святам, зачытала віншаванні ад калег і партнёраў БДАКФФД, якія паступілі ў адрас архіва з нагоды Дня архівіста, праінфармавала аб стане спраў на бягучы момант, аб бліжэйшых планах і перспектывах працы архіва.

Куратар першаснай арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства архівістаў», галоўны захавальнік фондаў А.К.Кот выступіла з інфармацыяй аб рабоце франтавых аператараў і стварэнні франтавой кінахронікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адбыўся прагляд мастацкага фільма «Беларускія навелы. Пчолка» (1943 г., рэжысёр У.Корш-Саблін) з фондаў БДАКФФД. Быў арганізаваны прагляд фатаграфій, якія ілюструюць жыццё калектыву архіва ў розныя гады. Маладыя спецыялісты, якія былі нядаўна прынятыя на працу, здзейснілі рытуал прыняцця прысягі ў жартоўнай форме. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім быў перададзены сімвалічны працоўны вопыт ад калегаў, які мае вялікі стаж працы.

Cход у БДАКФФД, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста

Cход у БДАКФФД, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста

Cход у БДАКФФД, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста