Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці адзначае Дзень архівіста

6 кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць архівісты Беларусі. Архівы – гэта не проста месца, дзе беражліва захоўваецца дакументальная гісторыя нашай дзяржавы. Сёння яны гуляюць немалаважную ролю ў забеспячэнні сацыяльных правоў грамадзян на пенсійнае забеспячэнне, атрыманне льгот і кампенсацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Гомельскай вобласці – гэта неацэнны набытак нашага рэгіёну, яго гістарычная памяць, дакументальная спадчына продкаў, якое захоўвае шматлікія сведчанні гісторыі Гомельшчыны.

Напярэдадні прафесійнага свята Дня архівіста хочацца ўспомніць супрацоўнікаў з вялікім вопытам работы ў сістэме дзяржаўнай архіўнай службы Гомельскай вобласці – Манцуровскую Валянціну Васільеўну, Кліменка Таццяну Фёдараўну, Фёдараву Валянціну Анатольеўну, Тарасаву Ірыну Уладзіміраўну, Бачура Наталлю Рыгораўну, Яцкову Ларысу Іванаўну, Жыхараву Галіну Мікалаеўну, Карлюк Святлану Мікалаеўну. Гэта архівісты з вялікай літары, нястомныя энтузіясты, якія сваёй карпатлівай працай, ствараюць тое, што мы называем архіўных справай.

Удвая прыемна, што на змену старэйшаму пакаленню ў архіў прыходзіць моладзь. Пракапенка Аліна, Горбач Святлана, Порва Анастасія з цікавасцю асвойваюць прамудрасці прафесіі пад кіраўніцтвам больш вопытных архівістаў. У наяўнасці пераемнасць пакаленняў…

Гэтак жа хочацца падзякаваць былых працаўнікоў установы (Якаўцову Н.У., Рузавіну Н.П., Шулікаву Т. В., Федарэнка А. Л., Федаськову В.О., Шафарэнка А.Н., Кавалёву Т.І., Агурэшыну З.А., Надзежыну Ст. Н., Маскалец Н.Л., Тусікаву Н.Г., Манцуроўскую В.В. і інш.) за шматгадовую і добрасумленную працу, а таксама за важкі асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы Гомельскай вобласці.
Усё, што было зроблена, і ўсё, што яшчэ трэба будзе зрабіць, немагчыма ўявіць без асабістага ўдзелу тых людзей, якія сёння ўвасабляюць сабой Дзяржаўную архіўную службу Гомельскай вобласці.

Віншуем архівістаў з іх прафесійным святам – Днём архівіста і жадаем усім прафесійных, творчых поспехаў, здароўя, шчасця і дабрабыту!

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці