Віншаванне з Днём архівіста ад імя Урада Рэспублікі Беларусь

Архівістам Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Ад імя Урада Рэспублікі Беларусь прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём архівіста.

Архіўная справа – важны складнік навуковай, гістарычнай, інфармацыйнай і культурнай сферы любога грамадства. Архіўныя ўстановы нашай краіны з’яўляюцца аднымі з асноўных сховішчаў каштоўнай дакументальнай інфармацыі, якая адлюстроўвае мінулае і сучаснасць Беларусі.

Дзякуючы вашай карпатлівай працы назапашаныя сведчанні тысячагадовага гістарычнага вопыту беларускага народа не толькі захоўваюцца, але і актыўна выкарыстоўваюцца ў даследчых, кіраўніцкіх і культурных мэтах, становяцца шырока вядомымі ў рэспубліцы і за мяжой.

Захоўваючы і прымнажаючы шматвяковыя традыцыі, на сучасным этапе айчынныя архівы забяспечваюць ўкараненне найноўшых дасягненняў і тэхналогій у сваю дзейнасць, што вызначае іх важную ролю ў працэсах інфарматызацыі і пераходу грамадства на якасна новы ўзровень развіцця.

Жадаю вам моцнага здароўя, далейшых поспехаў і дабрабыту.

Намеснік
Прэм’ер-міністра
Рэспублікі Беларусь

Ігар Петрышэнка