У Мінску адкрыўся фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Евразия.doc».

У Мінску адкрыўся фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.doc». Фестывалю чатыры гады, тры з іх ён праходзіць у беларускай сталіцы. Па словах арганізатараў, выбар упаў на Мінск, бо ён «служыць аб’яднальным цэнтрам народаў».

У гэтым годзе прагляды ў рамках «Еўразія.doc» стартавалі ў Смаленску і працягнуліся ў Мінску. Трэцяга кастрычніка адбыўся паказ адабранай для ўдзелу ў фестывалі беларускай кінастужкі «Доктар Шуба».

Фільм вытворчасці студыі «Летапіс», зняты народным артыстам Беларусі, рэжысёрам Анатолем Алаем, грунтуецца на дакументальных крыніцах і прысвечаны лёсу вядомага беларускага хірурга, заслужанага ўрача БССР, кіраўніка 1-й клінічнай бальніцы Аляксея Іванавіча Шубы. У ліку іншых, у фільме выкарыстаны дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці і інш.

Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.doc»

Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.doc»

Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.doc»

Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.doc»