18 верасня 2019 г. адбылося падпісанне Мемарандума паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным кіраваннем архіваў і дакументацыі Султаната Аман

18 верасня 2019 г. быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным кіраваннем архіваў і дакументацыі Султаната Аман у галінах гістарычнай дакументацыі і кіравання дакументацыяй і архівамі.

Мемарандум падпісалі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш і старшыня Нацыянальнага кіравання архіваў і дакументацыі Султаната Аман Хамад аль-Давайани.

Беларуска-оманское супрацоўніцтва ў архіўнай сферы пачалося летам 2018 г., калі адбыўся візіт дэлегацыі Султаната Аман у Рэспубліку Беларусь. У рамках развіцця адносін Дэпартамент па архівах і справаводству выступіў з ініцыятывай заключэння міжнароднага дагавора міжведамаснага характару з Нацыянальным кіраваннем архіваў і дакументацыі Султаната Аман.

Падпісаны Мемарандум накіраваны на развіццё двухбаковых адносін па пытаннях архіўнай справы і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь і Султанаце Аман. Заключэнне Мемарандума разглядаецца як пачатак для ўстанаўлення больш глыбокіх кантактаў паміж архіўнымі ўстановамі дзвюх краін.

Палажэнні Мемарандума прадугледжваюць абмен копіямі дакументаў па гісторыі дзвюх краін, візіты дэлегацый экспертаў па пытаннях укаранення сучасных тэхналогій, уключаючы рэстаўрацыю архіўных дакументаў, развіццё інфраструктуры «Электроннага ўрада» і электроннага дакументазвароту, а таксама арганізацыю мерапрыемстваў па забеспячэнню захаванасці дакументальнай спадчыны Беларусі і Амана, рэалізацыю выставачных праектаў

Падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні ў галінах гістарычнай дакументацыі і кіраванння дакументацяй і архівамі

Падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні ў галінах гістарычнай дакументацыі і кіраванння дакументацяй і архівамі