17 верасня 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта «17 верасня 1939 года. Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі»
17 верасня 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта «17 верасня 1939 года. Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі», прысвечанага 80-годдзю аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
На выставе прадстаўлены матэрыялы і дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
У праграме выступілі: першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.Е.Даўгаполава, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк, галоўны захавальнік фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.К.Кот, заг. кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. М.Танка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, ст. навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.Ф.Вялікі, заг. аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.В.Пшыбытка.
Фота Качубея А.А.




