Праект БДАНТД – у ліку пераможцаў інтэрнэт-конкурсу эскізаў на лепшую нацыянальна арыентаваную сімволіку

Па выніках тыднёвага народнага інтэрнэт-галасавання ў конкурсе на лепшы нацыянальна арыентаваны дызайн вызначылася тры пераможцы. Сярод іх – каманда Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі. Творчае трыа ў складзе Аляксандра Запартыки, Веранікі Мусвідас і Ганны Калтовіч прадставіла на конкурс праект «Мінскач. Меапѕ_кач». За аснову эскіза быў узяты дакумент архіва, чарцёж матацыкла «Мінск» М106 1970 года.

Нагадаем, што інтэрнэт-конкурс, абвешчаны кампаніяй «Будзьма», сабраў вялікую колькасць цікавых эскізаў, сярод якіх прафесійным журы была абраная і выстаўлена на народнае галасаванне дзясятка лепшых. «Мінскач» паспяхова пераадолеў усе этапы конкурсу і ў выніку стаў другім. Кампанія-арганізатар ужо павіншавала каманду архіва і зрабіла прапанову аб супрацоўніцтве.

Супрацоўнікі БДАНТД сардэчна дзякуюць калег-архівістаў з розных гарадоў і краін, а таксама ўсіх неабыякавых людзей за падтрымку: «У нас яшчэ шмат арыгінальных ідэй і планаў. Так што, не за гарамі з’яўленне новых цікавых праектаў!».

Вераніка Мусвідас, Аляксандр Запартыка і Ганна Калтовіч