Удзел творчага калектыву БДАНТД у конкурсе эскізаў на лепшы нацыянальны прынт
Праект Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі трапіў у шорт-ліст конкурсу эскізаў на нацыянальна арыентаваную тэматыку.
На інтэрнэт-конкурс, абвешчаны кампаніяй «Будзьма», творчая каманда ў складзе Аляксандра Запартыки, Веранікі Мусвідас і Ганны Калтовіч прадставіла эскіз з выкарыстаннем арыгінальнага чарцяжа матацыкла «Мінск» М106 (1970 г.), які знаходзіцца на захоўванні ў БДАНТД. Да разгляду прафесійнага журы, у склад якога ўвайшлі дызайнер, мастак, рэкламісты і каардынатары кампаніі-арганізатара, прымаліся сучасныя крэатыўныя ідэі эскізаў, якія можна рэалізаваць у выглядзе прынтаў на вопратцы, торбах, блакнотах, гуртках і інш. У выніку, сярод небывалай колькасці прац (як адзначаюць самі арганізатары), арыгінальны архіўны праект увайшоў у дзесятку лепшых.
У інтэрнэце на сайце budzma.by абвешчана адкрытае галасаванне, якое працягнецца да 11 ліпеня ўключна.

