Аб удзеле ў Міжнародным гісторыка-патрыятычным праекце «Героі абароны. Трагедыя і подзвіг!»
На базе Музея Славы Магілёўшчыны прайшло падагульняючае мерапрыемства Міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта «Героі абароны. Трагедыя і подзвіг!».
Яго арганізатарам выступілі ўстанова культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім.Е.Р.Раманава» і Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры «Цэнтральны музей Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг». (г.Масква).
Адкрыла праграму мерапрыемства выстава дакументаў і экспанатаў, якія былі сабраны ў рамках гэтага праекта. Асобны стэнд быў прысвечаны дакументам аб увекавечанні памяці абаронцаў горада Магілёва ў ліпені 1941 года з фондаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
Цэнтральнай падзеяй дня стаў круглы стол «Абарона горада Магілёва і Дняпроўскага рубяжа. Ліпень 1941 года». У ліку яго ўдзельнікаў былі вучоныя, пошукавікі, музейныя работнікі з Быхава, Мінска, Магілёва, Масквы, Мсціслаўля, а таксама значная дэлегацыя з Тульскай вобласці. Сярод іх прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, архіваў, музеяў, бібліятэк і Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падчас круглага стала з дакладам на тэму «Абарона горада Магілёва 1941 года ў эпоху камемарацыі: аб’екты, акторы і формы» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.
У рамках мерапрыемства таксама прайшла сустрэча з праўнучкай Георгія Канстанцінавіча Жукава (г.Масква) Варварай Кірылаўнай Ярохінай, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка.
Трэба адзначыць высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства, каталог выставы і зборнік навуковых артыкулаў круглага стала былі выдадзены да даты выніковага мерапрыемства.
![]() |
| 1. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў з праўнучкай Георгія Канстанцінавіча Жукава Варварай Кірылаўнай Ярохінай |
![]() |
| 2. У ходзе правядзення круглага стала «Абарона горада Магілёва і Дняпроўскага рубяжа. Ліпень 1941 года» |
![]() |
| 3. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў выступае з дакладам пры правядзенні круглага стала «Абарона горада Магілёва і Дняпроўскага рубяжа. Ліпень 1941 года» (04.06.2026) |
![]() |
| 4. Зборнік навуковых артыкулаў і праграма круглага стала «Абарона горада Магілёва і Дняпроўскага рубяжа. Ліпень 1941 года» |
![]() |
| 5. Стэнд з дакументамі аб увекавечанні памяці абаронцаў горада Магілёва ў ліпені 1941 года з фондаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» |
![]() |
| 6. Сумеснае фота ўдзельнікаў круглага стала «Абарона горада Магілёва і Дняпроўскага рубяжа. Ліпень 1941 года» ў белай зале Музея Славы Магілёўшчыны |





