26 сакавіка 2019 г. адбыўся семінар на тэму «Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе»
26 сакавіка 2019 года Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнай установай «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь правялі семінар для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, абласных выканаўчых камітэтаў, а таксама Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Нацыянальнага банка, РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» (больш за 70 прадстаўнікоў) на тэму «Электронны дакумент. Электронны дакументаабарот і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе».
Адкрыла семінар В.А.Ледаўская – намеснік дырэктара Дэпартамента, з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава.
З лекцыяй выступіў В.Л.Насевіч – дырэктар дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі».
На семінары былі разгледжаны змены ў нарматыўных прававых актах у сферы электроннага дакументазвароту, удакладнены паняцці электроннага дакумента і дакумента ў электронным выглядзе, прыведзены прыклады тэхналагічных аспектаў стварэння, рэгістрацыі, адпраўкі/атрымання, фарміравання ў справы электронных дакументаў.
Акцэнтавалася ўвага на паэтапнай рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь архіўнага захоўвання электронных дакументаў, зацверджанага Першым намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Турчыным А.Г. 17 кастрычніка 2018 г., вынікам якога павінен стаць поўны пераход на архіўнае захоўванне электронных дакументаў.
У ходзе семінара адбылася дыскусія па пытаннях пераўтварэння агульнай часткі электроннага дакумента (уключаючы прыкладання) у фармат Portable Document Format (PDF/A1 або PDF/A2), правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі электронных дакументаў і інш.
Чарговы семінар мяркуецца правесці ў другім квартале бягучага года па тэматыцы, якая будзе вызначана па прапановах дзяржаўных органаў.