15 сакавіка 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча
15 сакавіка 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча ў складзе дарадцы ваяводы Барташа Рыбака і дэпутата сойміка Рышарда Шчыгела, а таксама другога сакратара па пытаннях публічнай і культурнай дыпламатыі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Эльжбеты Інеўскай.
У ходзе сустрэчы з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І.Курашам і дырэктарам НГА Беларусі Д. У. Яцэвічам былі абмеркаваны перспектывы ўдзелу архіўных і навуковых устаноў краін у мерапрыемствах, якія прысвечаны 450-годдзю заключэння Люблінскай уніі.
Госці азнаеміліся з гісторыяй і складах фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У ходзе экскурсіі па фондах архіва прадстаўнікі уладаў Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча азнаеміліся з актавымі кнігамі суднавых устаноў і магістратаў Люблінскага ваяводтсва Рэчы Паспалітай XVI–XVII ст., якія захоўваюцца ў НГА Беларусі.