З 12 па 15 лістапада 2018 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў наведала г. Каўнас, дзе прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця выставы «Канец першай сусветнай вайны: рашучы паварот да сучаснай Еўропы»

З 12 па 15 лістапада 2018 г. дэлегацыя беларускіх архівістаў у складзе першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. У. Біруковай і дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А. К. Дземянюка наведала г. Каўнас, дзе прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця выставы «Канец першай сусветнай вайны: рашучы паварот да сучаснай Еўропы». Дакументы дзяржаўных архіваў Беларусі, што асвятляюць 100-гадовую гісторыю дзяржаўнага будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі, былі прадстаўлены на беларускім стэндзе выставы.

У цырымоніі адкрыцця выставы, якую арганізавалі архівісты Літоўскай Рэспублікі, прынялі ўдзел прадстаўнікі архіўных службаў Латвіі, Украіны, Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі, Грузіі.

Члены беларускай дэлегацыі наведалі таксама Літоўскі цэнтральны дзяржаўны архіў, Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў, Каўнаскі рэгіянальны архіў, дзе азнаёміліся з працай літоўскіх архівістаў.

У ходзе правядзення мерапрыемстваў яго ўдзельнікі абмяняліся вопытам працы ў сферы архіўнай справы. Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні сумеснай працы па рэалізацыі архіўных праектаў.

Дакументы дзяржаўных архіваў Беларусі, асвятляючыя  100-гадовую гісторыю  дзяржаўнага будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі, на беларускім стэндзе  выставы

На выставе ў Каўнасе «Канец Першай сусветнай вайны: рашучы паварот да сучаснай Европы»

На выставе ў Каўнасе «Канец Першай сусветнай вайны: рашучы паварот да сучаснай Европы»