13 лістапада 2018 г. адбылося ўручэнне прафсаюзных білетаў зноў прынятым членам прафсаюза Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці
13 лістапада 2018 года адбылася сустрэча старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргея Фадзеевіча Халявы, старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзіміра Мікалаевіча Філімонава з прафактывам і старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці».
У ходзе сустрэчы былі ўручаны прафсаюзныя квіткі зноў прынятым членам прафсаюза. Разгледжаны найбольш значныя сацыяльныя праблемы, такія як забеспячэнне годнай заробнай платы, бяспечныя ўмовы працы, выкананне правоў і гарантый работнікаў, а таксама далейшае ўзаемадзеянне прафсаюза і Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.
Вялікая ўвага была нададзена пытанням матывацыі прафсаюзнага членства і ўмацаванню прафарганізацыі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.
Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай гутарцы.


