11 лістапада 2018 г. у крыпце Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых у г. Мінску адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны

11 лістапада 2018 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны, у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у г. Мінску адбылася закладка капсулы з зямлёй г. Смаргоні, гераічная абарона якога стала ў Беларусі сімвалам гэтай вайны. У белай зале Храма-помніка адбыліся адкрыццё тэматычнай выставы і прэзентацыя кнігі «Абеліскі памяці Рускай імператарскай арміі Першай сусветнай вайны» (аўтары: А. І. Харашэвіч, А. В. Шаркоў).

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк А. К. і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д. У. Яцэвіч таксама прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, у ходзе якіх настаяцеля Усіхсвяцкага прыходу протаіерэю Фёдару Поўнаму перададзеныя ў дар для музея Храма-помніка падборкі лічбавых копій дакументаў з фондаў архіваў, а таксама зборнікі дакументаў «Спаленыя вёскі Беларусі. 1941-1944», «Спаленыя вёскі Расеі. 1941-1944» і «Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. 1914-1918».

Дырэктар НГАБ Яцэвіч Д.У. перадае ў дар музею Храма-помніка ў гонар Усіх Святых зборнік дакументаў «Беларусь в годы Первой мировой войны. 1914-1918»

Дырэктар НАРБ Дземянюк А.К. перадае ў дар музею Храма-помніка ў гонар Усіх Святых зборнік дакументаў «Сожженные деревни Белоруссии. 1941-1944» і «Сожженные деревни России. 1941-1944»