19 ліпеня 2018 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

19 ліпеня 2018 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім было разгледжана пытанне аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Дэпартаменце і рэспубліканскіх архіўных установах у першым паўгоддзі 2018 г.

Калегіяй адзначана, што ў першым паўгоддзі 2018 г. дзейнасць Дэпартамента і архіўных устаноў была накіравана на своечасовы і якасны разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Калегіяй рэкамендавана архіўным установам ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; сістэматычна разглядаць стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб на пасяджэннях калегіі Дэпартамента і дырэкцыяў архіўных устаноў.