31 ліпеня 2018 г. адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураша з членамі афіцыйнай дэлегацыі Султаната Аман
31 ліпеня 2018 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураша з членамі афіцыйнай дэлегацыі Султаната Аман у складзе Старшыні Нацыянальнага ўпраўлення архіваў гэтай краіны Хамада бен Махамеда аль Дуяні, Генеральнага дырэктара Нацыянальнага музея Джамала Бэн Хасана аль-Мусаві і Адміністратара Нацыянальнага ўпраўлення архіваў Закарыі аль Харасі.
1 жніўня 2018 г. афіцыйная дэлегацыя Султаната Аман наведала Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся праблемы камплектавання, забеспячэння захаванасці, выкарыстання архіўных дакументаў. Асобна былі закрануты пытанні, звязаныя з удзелам беларускіх і аманскіх архівістаў у сумесных навуковых канферэнцыях, круглых сталах, а таксама правядзенню ўзаемных стажыровак. Асаблівая ўвага надавалася пытанням алічбавання архіўных дакументаў і іх выкарыстання ў практычнай дзейнасці.






