29 чэрвеня 2018 г. адбыўся сход, прысвечаны святкаванню 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
29 чэрвеня 2018 г. адбыўся сход, прысвечаны святкаванню 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Урачыстае мерапрыемства было праведзена ў будынку Мінскай гарадской ратушы (г. Мінск, пл. Свабоды, 2) з удзелам шырокага кола запрошаных гасцей.
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Г. Я. Акуловіч, а шэраг супрацоўнікаў архіва быў узнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якія ўручыў намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Д. Аўдзееў.
Шматлікія супрацоўнікі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
З віншавальнымі прамовамі выступілі намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Д. Аўдзееў, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І.Кураш, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. М. Папко, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. Л. Лакіза, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В. С. Макарэвіч, галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса» М. Н.Гальпяровіч і шматлікія прадстаўнікі арганізацый навукі і культуры Беларусі.
Ды ўрачыстасці была падрыхтавана дэманстрацыйная выстава, прысвечаная 80-годдзю заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, а таксама часовая экспазіцыя арыгіналаў актавых кніг Мінскага магістрата XVII ст. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана канцэртная праграма, якая стварыла сьвяточны настрой і стала прыемным заканчэннем урачыстай часткі.






