Выдадзены метадычныя рэкамендацыі па вядзенні справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях

Выдадзены метадычныя рэкамендацыі па вядзенні справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.

Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 года «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», іншымі актамі заканадаўства ў мэтах аказання дапамогі пры арганізацыі вядзення справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне асобных адміністрацыйных працэдур. У іх распрацаваны аптымальны алгарытм дакументавання ўсіх этапаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, прапанаваны розныя варыянты рэгістрацыі і індэксацыі, фарміравання і захоўвання дакументаў па ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур, рэгістрацыйна-кантрольныя формы рэгістрацыі заяў зацікаўленых асоб, адміністрацыйных скаргаў, адміністрацыйных рашэнняў.

Цана выдання без перасылкі – 11 рублёў 90 капеек, з перасылкай – 14 рублёў 00 капеек. Па пытаннях набыцця метадычных рэкамендацый тэлефанаваць па тэлефоне (8017) 286 02 05.