Дэлегацыя прадстаўнікоў архіўнай службы Беларусі прыняла ўдзел у XIX Агульнай канферэнцыі Еўра-Азіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага савета Архіваў

12-14 чэрвеня 2018 г. у г. Варшаве (Рэспубліка Польшча) адбылася XIX Агульная канферэнцыя Еўра-Азіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага савета архіваў (ЕВРАЗИКА).

У мерапрыемствах прынялі ўдзел дэлегацыі архівістаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Расіі, Польшчы, Узбекістана. У мерапрыемствах таксама прыняў удзел Віцэ-прэм’ер Рэспублікі Польшча П. Глінскі.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураш (кіраўнік дэлегацыі), дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А. К. Дземянюк, дырэктар дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» У. Л. Клюйко, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» А. Г. Карапузава.

На XIX Агульнай канферэнцыі ЕВРАЗИКі разгледжаны ход рэалізацыі плана работы аддзялення на 2017-2020 гг., заслуханыя кароткія паведамленні прадстаўнікоў краін-удзельніц канферэнцыі аб развіцці архіўнай справы ў іх краінах у 2017-2018 гг. і іншыя пытанні.

Наступная, ХХ Агульная канферэнцыя ЕВРАЗИКі пройдзе ў 2019 годзе ў Кыргызскай Рэспубліцы.

У рамках канферэнцыі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя праблемы ў галіне забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў». Ад Рэспублікі Беларусь з дакладамі на канферэнцыі выступілі дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А. К. Дземянюк («Практыка працы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь з архівамі дзяржаўных органаў і арганізацый у галіне забеспячэння захаванасці»), дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці А. Г. Карапузава («Пытанні забеспячэння захаванасці дакументаў у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці»), дырэктар Цэнтральнай лабараторыі мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь В. Л. Клюйко («Некаторыя аспекты дзейнасці Цэнтральнай лабараторыі мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь»). Сваімі дасягненнямі і праблемамі падзяліліся прадстаўнікі краін-удзельніц.

У рамках мерапрыемстваў дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству В. І. Курашам праведзены перамовы з Генеральным дырэктарам дзяржаўных архіваў Польшчы В. Вазняком і дырэктарам Галоўнага архіва старажытных актаў Х. Вайсам, на якіх абмеркаваны перспектывы беларуска-польскага супрацоўніцтва ў архіўнай сферы, планы па выкарыстанні сумеснай дакументальнай спадчыны. Таксама адбылася гутарка з дырэктарам Нацыянальнага архіва Латвіі М. Спруджам.

XIX Агульная канферэнцыя Еўра-Азіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага савета архіваў (ЕВРАЗИКА)

XIX Агульная канферэнцыя Еўра-Азіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага савета архіваў (ЕВРАЗИКА)

XIX Агульная канферэнцыя Еўра-Азіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага савета архіваў (ЕВРАЗИКА)