У дзень вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшло патрыятычнае мерапрыемства
У дзень вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылося патрыятычнае мерапрыемства для навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага каледжа транспарту і транспартных камунікацый.
Ключавой тэмай мерапрыемства стала вывучэнне гісторыі абароны і вызвалення абласнога цэнтра на аснове архіўных дакументаў. Архівісты прадставілі дзецям унікальныя архіўныя матэрыялы: асабістыя справы байцоў Гомельскага палка народнага апалчэння, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асабістыя справы ўраджэнцаў Гомельшчыны – Герояў Савецкага Саюза.
У рамках сустрэчы для навучэнцаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў».
Мерапрыемства завяршылася знаёмствам з дзеючымі выставамі архіўных дакументаў, а таксама агляднымі экскурсіямі па архівасховішчу.
На фота: Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж транспарту і транспартных камунікацый» падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





