Інтэрв’ю ў БДАМЛМ для людзей з асаблівасцямі зроку
25 лістапада 2026 года выстава з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва «Іду да вершаў пешшу…», прысвечаная 90-годдзю паэта і грамадскага дзеяча Генадзя Бураўкіна, стала тэмай гутаркі куратара выставы Наталлі Мізон і журналісткі радыё «БелТіз» Таццяны Сапегі.
Расповяд пра дакументы, прадстаўленыя на выставе, быў адаптаваны для інфармавання людзей з асаблівасцямі зроку, якія будуць слухаць перадачу па радыё. Сярод тэм гутаркі былі: Полаччына, бацькі і бацькоўскі дом, філалагічнае пакаленне, студэнцкае сяброўства, каханне, беларускія шасцідзесятнікі (Н.Гілевіч, Р.Барадулін, М.Стральцоў, В.Зуёнак, В.Блакіт, М.Матукоўскі і мн.інш.), сяброўства з вядомымі людзьмі (П.Машэравым, П.Клімуком, В.Быкавым, П.Панчанкам, А.Куляшовым, І.Лучанком), музыка на вершы Г.Бураўкіна, творы паэта для дзяцей, сямейныя стасункі Бураўкіных. Перадачу пра выставу, прысвечаную 90-годдзю Генадзя Бураўкіна, у хуткім часе можна будзе паслухаць на канале інтэрнэт-радыёстанцыі «БелТіз».
На фота: Куратар выставы Н.Мізон і журналістка радыё «БелТіЗ» Т.Сапега.
![]() |

