Удзел работніка БДАКФФД у XIV Койданаўскіх чытаннях
25 лістапада 2026 года ў ДУ «Дзяржынская раённая цэнтральная бібліятэка» адбыліся XIV Койданаўскія чытанні «Дзяржыншчына – праз стагоддзі ў будучыню» з удзелам святароў Дзяржынскага благачыння Маладзечанскай епархіі, настаўнікаў і навучэнцаў Дзяржынскіх школ.
У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены даклады, звязаныя з вывучэннем сямейных радаводаў, а таксама даклады, прысвечаныя гісторыі Дзяржынска першай паловы XX стагоддзя, гісторыі Вітаўскай царквы (прыход храма Праабражэння Гасподняга ў аграгарадку Чаркасы) і ўраджэнцу вёскі Віцкаўшчына Койданаўскай воласці, доктару гістарычных навук – Мікалаю Мікалаевічу Улашчыку.
Падчас правядзення XIV Койданаўскіх чытанняў вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) прадставіла даклад, прысвечаны партызанцы, заслужанай настаўніцы БССР, Герою Сацыялістычнай Працы – Арыядне Іванаўне Казей. Падчас выступлення ўдзельнікам Койданаўскіх чытанняў былі прадэманстраваны фотапрэзентацыя і фоназапіс успамінаў Арыядны Іванаўны, а таксама прадэманстраван фрагмент дакументальнага фільма «О матерях можно рассказывать бесконечно» (1975 г.), кадры якога захавалі Арыядну Іванаўну падчас правядзення ўрока ў адным з класаў СШ №28 г.Мінска, здзяйснення пакупак у краме, за рулём легкавога аўтамабіля, сустрэчы з дачкой і ўнукам, прыняцця воінскай прысягі яе сынам.
Па выніках XIV Койданаўскі чытанняў «Сертыфікат удзельніка» быў уручаны кожнаму ўдзельніку мерапрыемства.
![]() |
| 1. Удзельнікі XIV Койданаўскіх чытанняў. 25 лістапада 2026 г., г.Дзяржынск, Мінская вобл. |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Траццяк падчас выступу на XIV Койданаўскіх чытаннях. 25 лістапада 2026 г., г.Дзяржынск, Мінская вобл. |
![]() |
| 3. Уручэнне «Сертыфіката удзельніка» падчас правядзення XIV Койданаўскіх чытанняў. 25 лістапада 2026 г., г.Дзяржынск, Мінская вобл. |



