XII Калядныя адукацыйныя чытанні ў Бабруйску
25 лістапада ў рамках XII Калядных адукацыйных чытанняў, прысвечаных тэме «Хрысціянскія вучэнні аб чалавеку і выклікі сучасных тэхналогій», дырэктар Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Ірына Аляксандраўна Кулікова і загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Уладзіміраўна Кузняцова наведалі тэматычную секцыю «Благаславіце жанчыну: у пошуках гармоніі і ўнутранай сілы». Мерапрыемства прайшло ў Доме праваслаўнай культуры Георгіеўскага храма.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі духоўна-маральныя арыенціры сучаснага чалавека, ролю жанчыны ў захаванні традыцыйных каштоўнасцей і пошук унутранай гармоніі ў лічбавым свеце, які дынамічна развіваецца.
Удзел у чытаннях стаў важным крокам ва ўмацаванні супрацоўніцтва архіва з адукацыйнымі і духоўнымі ўстановамі рэгіёна, а таксама ў асэнсаванні таго, як спалучыць вечныя каштоўнасці з магчымасцямі сучаснай эпохі.
![]() |
| 1. У верхнім радзе злева дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Ірына Аляксандраўна Кулікова з удзельнікамі секцыі. |
![]() |
| 2. Запрошаныя і ўдзельнікі секцыі. |
![]() |
| 3. Злева направа загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Уладзіміраўна Кузняцова і дырэктар архіва Ірына Аляксандраўна Кулікова ў ходзе правядзення чытанняў. |



