Удзел НАРБ і БДАМЛМ у прэзентацыі кнігі аднаго верша «Янка Купала. «Беларускім партызанам» на мовах народаў свету»
![]() |
| 1. Выдавецкі праект «Янка Купала. «Беларускім партызанам» на мовах народаў свету» |
20 лістапада 2026 года дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі аднаго верша «Янка Купала. «Беларускім партызанам» на мовах народаў свету». Мерапрыемства прайшло ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы і было прымеркавана да 85-годдзя з дня напісання гэтага знакамітага твора.
Выдавецкі праект «Янка Купала. «Беларускім партызанам» на мовах народаў свету» ініцыяваны Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі і выпушчаны выдавецтвам «Беларусь» пры падтрымцы «Сбербанка». У кнігу ўвайшлі як гістарычныя пераклады, створаныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, так і новыя паэтычныя версіі XXI стагоддзя. Пад адной вокладкай сабраны 70 перакладаў верша на 55 мовах свету, уключаючы мовы краін СНД.
Ілюстрацыямі да кнігі паслужылі матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На мерапрыемстве выступілі аўтары перакладаў і прадстаўнікі дыпламатычных місій замежных дзяржаў, якія зачыталі радкі беларускага класіка на сваіх родных мовах.
Фота В.А.Іванчыкава.
![]() |
| 2. Падчас выступу старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі А.М.Карлюкевіча |
![]() |
| 3. А.А.Макаранка і А.А.Стуканава сярод удзельнікаў мерапрыемства |
![]() |
| 4. Удзельнікі мерапрыемства |




