У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня вызвалення Гомеля
23 лістапада 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбыўся цыкл патрыятычных мерапрыемстваў для навучэнскай моладзі, прымеркаваных да 83-й гадавіны вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Удзельнікамі сустрэч сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» і «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».
Ключавой тэмай мерапрыемстваў стала вывучэнне гісторыі абароны і вызвалення абласнога цэнтра на аснове архіўных дакументаў. Архівісты прадставілі дзецям унікальныя архіўныя матэрыялы: асабістыя справы байцоў Гомельскага палка народнага апалчэння, успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асабістыя справы ўраджэнцаў Гомельшчыны – Герояў Савецкага Саюза.
У рамках сустрэч для навучэнскай моладзі быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў».
Мерапрыемствы завяршыліся знаёмствам з дзеючымі выставамі архіўных дакументаў, а таксама агляднымі экскурсіямі па архівасховішчы.
![]() |
![]() |
| 1-2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |
| 3-4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» падчас мерапрыемства |




