Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у XII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»
19–20 лістапада 2026 года ў г.Віцебску адбылася XII навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прымеркаваная да 175-годдзя з дня нараджэння выдатнага гісторыка, архівіста і краязнаўцы Аляксея Парфёнавіча Сапунова.
Арганізатарамі навуковага форуму выступілі Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна і Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Мерапрыемства аб’яднала больш за 100 даследчыкаў з розных гарадоў Беларусі і Расіі: гісторыкаў, архівістаў, археолагаў, мастацтвазнаўцаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, а таксама выкладчыкаў і настаўнікаў.
У рамках працы тэматычных секцый свае даследаванні прадставілі супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Вядучы архівіст аддзела публікацый К.Я.Гаўрыленка выступіў з дакладам, у якім прадставіў вынікі пабудовы «калектыўнага партрэта» яўрэяў – удзельнікаў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Архівіст аддзела публікацый В.А.Еўневіч прадставіў даследаванне, прысвечанае дзяржаўнаму рэгуляванню міграцый з Віцебскай вобласці ў 1947–1953 гг.
Абодва даклады падрыхтаваны на аснове дакументальных матэрыялаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
![]() |
| 1. Удзельнікі канферэнцыі |
![]() |
| 2. В.А.Яўневіч і К.Я.Гаўрыленка перад пачаткам працы секцыі |
![]() |
| 3. К.Я.Гаўрыленка прадстаўляе вынікі свайго даследавання |



