Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Дакументальная выстава «Росчерк истории: Октябрьская революция в архивных документах» адчынiлась у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

6 лістапада 2026 года ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) адбылося адкрыццё выставы «Росчерк истории: Октябрьская революция в архивных документах», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года – адна з найбуйнейшых палітычных падзей XX стагоддзя, якая паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі рэвалюцыя дала магчымасць стварэння рэальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Многія сацыяльныя заваёвы, рэалізаваныя партыяй бальшавікоў, у цяперашні час сталі асновай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

На выставе прадстаўлены дакументы НАРБ, якія адлюстроўваюць ход Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Значную цікавасць уяўляюць плакаты, улёткі, тэлеграмы, успаміны ўдзельнікаў падзей, заклікі розных палітычных партый, а таксама фатаграфіі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія распавядаюць пра рэвалюцыйныя падзеі ў нашай краіне.

Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны азнаёміў з выставай калектывы Дэпартамента, Апеляцыйнага эканамічнага суда Рэспублікі Беларусь і рэдакцыі часопіса «Юстыцыя Беларусі».

 

1. Афіша выставы
2. Дакументальная выстава ў Дэпартаменце
3. Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны знаёміць з выставай кіраўніцтва Дэпартамента
4. Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны знаёміць з выставай удзельнікаў пасяджэння
5. Архіўныя дакументы на выставе
6. Архіўныя дакументы на выставе
7. Архіўныя дакументы на выставе