Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Выстава «Сведчанні эпохі: Кастрычнік 1917» адчынiлась у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь

6 лістапада 2026 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Сведчанні эпохі: Кастрычнік 1917», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).

Экспазіцыя прысвечана Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года — адной з ключавых палітычных падзей XX стагоддзя, якая кардынальна змяніла ход сусветнай гісторыі і адкрыла для беларускага народа гістарычную магчымасць стварэння рэальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове.

Шматлікія сацыяльныя заваёвы, абвешчаныя ў той час, і сёння застаюцца трывалым фундаментам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць матэрыялы пра падзеі снежня 1917 года, калі ў Мінску быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, які стаў вышэйшым органам Савецкай улады на беларускіх землях.

Пад кіраўніцтвам савецкіх і партыйных арганізацый ажыццяўляліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні: праводзілася нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, устанаўліваўся рабочы кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем прадуктаў, уводзіўся 8-гадзінны працоўны дзень, канфіскоўваліся панскія землі і ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян, пашыралася сетка школьных устаноў, уводзілася бясплатная адукацыя, разгортвалася праца па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

На выставе прадстаўлены дакументы НАРБ, якія адлюстроўваюць гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Значную цікавасць уяўляюць плакаты, улёткі, тэлеграмы, звароты розных палітычных партый, а рэдкія фотаздымкі з Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонодакументаў – у дэталях узнаўляюць атмасферу рэвалюцыйнай эпохі ў нашай краіне.

Вядучы архівіст НАРБ, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.П.Гарматны правёў аглядную экскурсію па тэматычнай выставе для работнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублiкi Беларусь.

 

1. Афiша выставы
2. Дакументальная выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
3. Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны знаёміць з выставай супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
4. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай
5. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай
6. Архіўныя дакументы на выставе
7. Архіўныя дакументы на выставе