Удзел БДАМЛМ у пасадцы дрэў у Парку пісьменнікаў Беларусі
5 лістапада 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у пасадцы дрэў у Парку пісьменнікаў Беларусі каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Парк быў закладзены 2 лістапада 2017 года па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У кастрычніку 2022 года быў пасаджаны дуб у гонар народнага пісьменніка Мікалая Чаргінца, у лістападзе 2023 года тут з’явілася бяроза ў гонар башкірскай пісьменніцы Хадзіі Даўлетшынай і дрэва беларускага паэта Пімена Панчанкі.
У Год беларускай жанчыны чальцы Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале са А.А.Стэльмах, разам з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, архіўных і музейных устаноў, а таксама моладзі пасадзілі ў Парку рабіны як сімвал прыгажосці, здароўя, кахання і сямейнага дабрабыту.
![]() |
| 1. А.А.Кузняцова, А.А.Макаранка і Г.В.Галінская |
![]() |
| 2. А.А.Макаранка, А.А.Стэльмах, А.А.Кузняцова, Г.В.Галінская |
![]() |
| 3. Падчас пасадкі рабіны |
![]() |
| 4. Падчас пасадкі рабіны |
![]() |
| 5. Удзельнікі мерапрыемства |





