«Жывая гісторыя: ад сядзібы да абеліска». Архівiст ЗДА ў г.Маладзечна Дар’я Катаева прыняла ўдзел у акцыі РАА «Белая Русь»
У рамках тыдня бацькоўскай любові член Маладзечанскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», архівiст Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна і шматдзетная маці Дар’я Катаева стала ўдзельніцай акцыі «Жывая гісторыя: ад сядзібы да абеліска».
Менавіта шматдзетныя маці — у іх ліку і Дар’я Васільеўна — апынуліся ў цэнтры ўвагі арганізатараў. Першым пунктам праграмы стала аграсядзіба «Крапіва», дзе гаспадары сустрэлі гасцей з традыцыйнай беларускай гасціннасцю. Для ўдзельніц правялі майстар-клас па сыраварэнні: кожная жанчына пад кіраўніцтвам вопытнага майстра паспрабавала сябе ў ролі сыравара. Завяршылася сустрэча дэгустацыяй — госці пазнаёміліся з разнастайнасцю сыроў і мёду, якія вырабляюцца ў сядзібе. Маладзечанская раённая арганізацыя РАА «Белая Русь» у сваю чаргу павіншавала мам са святам і ўручыла ім памятныя сувеніры.
У гэты ж дзень удзельніцы акцыі наведалі ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Народныя абразы Беларусі» ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечна. Экспазіцыю прадставіў калектыў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Госці змаглі датыкнуцца да ўнікальных узораў народнай творчасці і даведацца пра іх багатую гісторыю. Асаблівым падарункам для наведвальнікаў стала музычнае выкананне на традыцыйных беларускіх народных інструментах, а таксама змястоўная экскурсія па выстаўцы.
Праект «Жывая гісторыя: ад сядзібы да абеліска» накіраваны на захаванне гістарычнай памяці, умацаванне сямейных каштоўнасцей і далучэнне да культурнай спадчыны роднага края. І сімвалічна, што яго ўдзельніцай стала менавіта Дар’я Катаева — чалавек, які па родзе сваёй прафесіі беражэ мінулае, а па жыццёвым прызванні — выхоўвае будучыню.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-7. Падчас мерапрыемства ў сядзібе |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 8-12. Падчас мерапрыемства ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі |












