Культурна-асветніцкі марафон, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны, прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспубліка Беларусь
15 кастрычніка 2026 года па ініцыятыве Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) адбыўся культурна-асветніцкі марафон «Жанчыны ў гісторыі Беларусі», падрыхтаваны і праведзены на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў. Перад пачаткам марафону для ўдзельнікаў была прадстаўлена банэрная выстава «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі», падрыхтаваная архівістамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ), НАРБ і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД). Выставу прадставіў намеснік дырэктара па навуковай працы НГАБ С.М.Рындзін.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў марафону звярнуўся дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў. Ён адзначыў, што архівістамі Беларусі на працягу года ўжо праведзены дзясяткі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны – ад падрыхтоўкі віртуальных і дакументальных выстаў да правядзення тэматычных канферэнцый. Алег Леанідавіч падкрэсліў, што адна з галоўных задач падобных мерапрыемстваў – гэта зацікавіць моладзь, інтэграваць яе ў грамадскае жыццё архіўных устаноў.
Працягам мерапрыемства стала правядзенне круглага стала «Захавальніцы памяці: роля жанчын у архіўнай службе Беларусі». З дакладамі на круглым стале выступілі:
А.А.Макаранка (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва) – «Славутыя iмены ў архіўнай справе: жанчыны-архівісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва»;
В.Ю.Юркевіч (НАРБ) – «Прафесійная дзейнасць дырэктара ЦДАКР БССР У.А.Ільічовай у дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь»;
Н.Я.Шапнеўская (НГАБ ў г.Гродна) – «Памяць у жаночых руках. Жанчыны-архівісты НГАБ у г.Гродна» (відэадаклад);
С.М.Рындзін (НГАБ) — «Ля вытокаў айчыннага суднабудавання: графіня Юлія Пятроўна О’Браэн дэ Ласі і яе прамысловая спадчына (па дакументах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)»;
М.Д.Раманава (БДАКФФД) – «Кадр як пункт гледжання: аператар кінастудыі «Беларусьфільм» Т.Д.Логінава (кінадакументы з фондаў БДАКФФД)»;
К.А.Куракова (Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі) — «Выбітныя жанчыны-архітэктары Беларусі (па матэрыялах асабістых фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі)».
Фінальным акордам марафону стала правядзенне квiз – віктарыны «Жанчыны ў гісторыі Беларусі», у якой прынялі ўдзел 8 каманд архівістаў. У выніку барацьбы з невялікімі адрывамі па балам прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1-е месца – каманда БДАКФФД;
2-е месца – каманда НАРБ;
3-е месца – каманда НГАБ.
Каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі! Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай і спартыўнай атмасферы і дало магчымасць удзельнікам даведацца новыя цікавыя факты з гісторыі нашай краіны.
![]() |
| 1. Старт марафону |
![]() |
| 2. Удзельнікі культурна-асветніцкага марафону |
![]() |
| 3. Прадстаўленне выставы «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі» |
![]() |
| 4. Прывітальнае слова А.Л.Воiнава |
![]() |
| 5. Даклад А.А.Макаранка |
![]() |
| 6. Даклад В.Ю.Юркевіч |
![]() |
| 7. Відэадаклад Н.Я.Шапнеўскай |
![]() |
| 8. Даклад С.М.Рындзіна |
![]() |
| 9. Даклад М.Д.Раманавай |
![]() |
| 10. Даклад К.А.Кураковай |
![]() |
| 11. Квіз-віктарына |
![]() |
| 12. Архіўныя каманды падчас квіз-віктарыны |
![]() |
| 13. Архіўныя каманды падчас квіз-віктарыны |
![]() |
| 14. Архіўныя каманды падчас квіз-віктарыны |
![]() |
| 15. Праца падліковай камісіі |
![]() |
| 16. Узнагароджанне каманды НГАБ (3-е месца) |
![]() |
| 17. Узнагароджанне каманды НАРБ (2-е месца) |
![]() |
| 18. Узнагароджанне каманды БДАКФФД (1-е месца) |
ALL PHOTOS FROM THE EVENT


















