Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» ўрачыстага сходу ў гонар Дня маці
14 кастрычніка 2026 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны самаму пяшчотнаму і ласкаваму святу – Дню маці! Быць мамай – гэта самая галоўная, адказная і цудоўная праца. Кожная мама здзяйсняе подзвіг даўжынёю ва ўсё жыццё, гадуючы дзетак і клапочыся аб іх, абараняючы іх і працуючы дзеля іх шчасця.
У час сходу дырэктар Пішчык Наталля Мікалаеўна і прафсаюзны арганізатар Закаўраш Марына Валер’еўна павіншавалі сваіх калег-мам, пажадалі, каб яны былі здаровыя і шчаслівыя, а іх клопат звяртаўся да іх цяплом, падзякай і пяшчотнасцю ад самых блізкіх і родных. Дапаўненнем да віншавання сталі баначкі з «салодкім засолам».
На фота: У час ганаровага сходу ў гонар Дня маці ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |






