Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь віншуе работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» штогод 15 кастрычніка адзначаецца Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці.

Да прафесійнага свята Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў віншавальную брашуру, у якой прадстаўлены дакументальныя сведчанні, што раскрываюць асобныя старонкі гісторыі беларускай фармацэўтыкі. Гэтыя матэрыялы знаёмяць з гісторыяй галіны і дазваляюць прасачыць, як на працягу дзесяцігоддзяў фарміраваліся і развіваліся напрамкі дзейнасці, якія сёння маюць важнае значэнне для аховы здароўя насельніцтва Беларусі.

Пры падрыхтоўцы віншавання былі выкарыстаны матэрыялы фондаў №7 «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь», №46 «Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», №47 «Гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БЕЛФАРМАЦЫЯ» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», №1500 «Камітэт хімічнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь», №1501 «Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі», №1519 «Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».