Імя на карце Магілёва: у Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці прайшла прэзентацыя дакументальнай выставы, прысвечанай ушанаванню памяці генерал-маёра І.С.Лазарэнкі
13 кастрычніка 2026 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылася прэзентацыя дакументальнай выстаўкі «Імя на карце Магілёва – Іван Сідаравіч Лазарэнка», прысвечанай памяці Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра Івана Лазарэнкі, імем якога ў Магілёве названы вуліца і сквер.
Гасцямі мерапрыемства сталі Рыгор Лазарэнка – унук славутага генерала і аўтар кнігі «Праўда і выдумка пра лёс героя пяці войнаў І.С.Лазарэнка», Міхаіл Рыськоў – вядомы магілёўскі краязнаўца, гісторык і пісьменнік, а таксама навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж».
Экспазіцыю прадставіў архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксей Швыроў. Ён расказаў аб працэсе ўвекавечання імя генерала І.С.Лазарэнкі ў гістарычнай памяці і гарадской тапаніміцы, а таксама важнасці выкарыстання архіўных дакументаў пры даследаванні гэтай тэмы.
Выстаўка ўключае ў сябе ўнікальныя архіўныя дакументы з фондаў абласных і гарадскіх органаў улады, матэрыялы з мясцовай прэсы пасляваеннага перыяду, карты і схемы.
У сваім выступленні Рыгор Лазарэнка падзяліўся сямейнымі ўспамінамі і фатаграфіямі, расказаў аб ключавых этапах жыцця і баявога шляху свайго дзеда, падкрэсліў важнасць захавання дакладнасці гістарычнага мінулага, у тым ліку і з дапамогай архіўных дакументаў.
Мерапрыемства, якое адбылося ў сценах архіва, стала сустрэчай пакаленняў і магчымасцю для моладзі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй свайго горада. Экспазіцыя адкрыта для наведвання ўсіх жадаючых у чытальнай зале архіва.
![]() |
| 1. Фрагмент дакументальнай выстаўкі «Імя на карце Магілёва – Іван Сідаровіч Лазарэнка». |
![]() |
| 2. Уступнае слова архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксея Швырова. |
![]() |
| 3. Выступленне ўнука генерал-маёра І.С.Лазарэнка – Рыгора Лазарэнкі. |
![]() |
![]() |
| 4-5. У час правядзення мерапрыемства. |
![]() |
| 6. Памятнае фота ўдзельнікаў. |






