Мама – сэрца Сям’і!
У самы цёплы дзень года – Дзень Маці – ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адбыўся адзіны Дзень інфармавання, прысвечаны традыцыйным каштоўнасцям беларусаў: сям’я, грамадства, дзяржава.
Дырэктар архіва Ірына Аляксандраўна Кулікова павіншавала жанчын калектыву з Днём маці і пажадала ім моцнага здароўя, сямейнага цяпла, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Архівіст Таццяна Клімянок выступіла з кароткім дакладам, у якім асвятліла ролю сям’і ў сучаснай дзяржаве.
Мерапрыемства завяршылася чаяваннем.
![]() |
| 1. Дырэктар Ірына Аляксандраўна Кулікова (у цэнтры) падчас віншавання калектыву. |
![]() |
| 2. Архівіст Таццяна Клімянок падчас даклада. |
![]() |
| 3. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» падчас правядзення чаявання. |



